Філіял Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея

Грамадскі музей баявой і працоўнай славы ў в. Чыркавічы быў створаны на базе сярэдняй школы ў 1965 годзе.

Рашэннем Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта ад 29.03. 2007 г. № 347 «Аб адкрыцці філіяла музея гісторыі горада Светлагорска ў н.п. Чыркавічы» музей атрымаў статус установы культуры.

Калекцыі музея доўгія дзесяцігоддзі збіраліся жыхарамі вёскі Чыркавічы і прысвечаны аднавяскоўцам. Унікальнасць дадзенага музея ў тым, што ўсе сабраныя матэрыялы прадстаўлены ў экспазіцыйных залах. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць калекцыі ткацтва і вышыўкі, элементы традыцыйнага касцюма, прадметы вясковага побыту, ваеннай атрыбутыкі, археалагічныя знаходкі.