Супрацоўнікі НПГКМЗ прынялі ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства

Кожны год у першую нядзелю верасня ў Рэспубліцы Беларусь адбываецца знакавая культурная падзея — Дзень беларускага пісьменства. Гэтае важнае свята штогод збірае прыхільнікаў кніжнай культуры ў гарадах, якія з’яўляюцца вытокамі нашай гісторыі, навукі і кнігадрукавання. Сёлета гонар прыняць свята выпала гораду Лідзе. Асаблівае значэнне гэтай падзеі надала адначасовае святкаванне 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 500-годдзя выхаду знакамітага «Апостала» Францыска Скарыны.

Супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання і Мастацкай галерэі нязменна прынялі ўдзел у Фестывалі кнігі і прэсы. На свяце працавала інтэрактыўная пляцоўка, дзе наведвальнікі, незалежна ад узросту, маглі паспрабаваць сябе ў ролі майстра гравюры. Дарослыя і дзеці рабілі сваі ўласныя выявы на ўзноўленым друкарскім станку па тэхналогіі XVII стагоддзя. Акрамя гэтага, ва ўсіх жадаючых была магчымасць праверыць свае веды пра жыццё і дзейнасць славутага палачаніна, першадрукара Францыска Скарыны.

168